31 сакавіка прадстаўнікі каталіцкай канфесіі сустрэнуць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Трансляцыі святочных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана пройдуць у эфіры тэлеканала "Беларусь 3".
28 сакавіка ў Вялікі чацвер у 19:00 тэлеканал "Беларусь 3" пакажа богаслужэнне ў прамым эфіры са сталічнага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліць імшу архібіскуп Іосіф Станеўскі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
У пятнічным эфіры сацыякультурнага канала адбудзецца трансляцыя...