ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Беларусі
5 снежня ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс Беларусі 8 фізічных асобаў і 11 кампаніяў. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.
Спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія трапілі пад санкцыі, папоўнілі:
- генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін,
- дырэктар ААТ «Зеніт-БелОМА» Мікалай Гайчук,
- генэральны дырэктар холдынгу «БелОМА» Аляксандр Мароз,
- дырэктар ААТ «Тытунь-Інвест» Віктар Пятровіч, ...