Латушка: Сёньня Лукашэнка прыйшоў да нас зь ператрусам, мы вернемся да яго з ордэрам на арышт
«Лукашэнка сёньня зноў прыйшоў да нас. Да многіх з нас нават бяз ордэраў на ператрус. Але мы вернемся да яго з ордэрам на арышт. Адказнасьць немінучая», — заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.