У пяты дзень замірэньня групоўка ХАМАС вызваліла некалькі закладніц
У аўторак, 28 лістапада, у пяты дзень рэжыму спыненьня агню ў паласе Газы групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала Чырвонаму Крыжу чарговых ізраільскіх закладнікаў. Наўзамен Ізраіль павінен вызваліць з турмаў палестынскіх зьняволеных.