Беларуская экскурсія па вуліцы Свентаянскай у Беластоку
Беларускі гістарычны клуб Beer&History зладзіў чарговую экскурсію вуліцамі Беластоку. Гэтым разам упершыню прайшліся па новым маршруце – па вуліцы Свентаянскай і прылеглых парках Планты ды Канстытуцыі 3 Мая.
Гаворыць гісторык і экскурсавод – Алесь Кіркевіч:
-У 20 – 30 гадах Беласток стаў цэнтральным, ваяводскім нармальным горадам і пачаў перабудоўвацца. Узніклі новыя будынкі, нават новыя тыпы будынкаў, як акруговы суд, падатковая служба, настаўніцкі квартал, тыя ж Планты.