Беларусам замежжа для галасавання на выбарах прапануюць прыехаць на радзіму
Адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой не ўшчамляе правы грамадзян. Так старшыня ЦВК Ігар Карпенка пракаментаваў рашэнне не фармаваць выбарчыя ўчасткі за мяжой.
- Фота: E. Blaževič/LRT
Чыноўнік паведаміў, што раней замежныя выбарчыя ўчасткі былі прыпісаныя да Ленінскага раёна Менска, дзе размяшчаецца Міністэрства замежных спраў.
„У адпаведнасці з новым выбарчым заканадаўствам мы не фармуем выбарчыя ўчасткі за мяжой. Але гэта не ўшчамляе правы грамадзян, якія выехалі па тых ці іншых прычынах за мяжу ...