Паліне Шарэндзе-Панасюк неабходная падтрымка
30 верасня 1000 дзён як знаходзіцца за кратамі палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. А 2 кастрычніка яе будуць ізноў судзіць нібы за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Паводле яе мужа Андрэя Шарэнды, Паліне трэба падтрымка. І яе першай аказала сімвалічная хросная Паліны Ізабэль Сантуш, кажа Андрэй Шарэнда:
-Ужо праз некалькі дзён, 2-га кастрычніка, пачнецца чарговае судзілішча над Палінай. Не так даўно стала вядома імя суддзі – гэта Станіслаў Іванюценка.