Артур Касіцкі: Падрыхтаваны ліст для Еўракамісіі па падтрымцы беларускага бізнесу на Падляшшы
У Беластоку адбылася чарговая з серыі вераснёўскіх сустрэч пра субсідыі з новай рэгіянальнай праграмы Еўрапейскія фонды для Падляшша 2021-2027.
Пра мажлівасці для бізнесоўцаў – грамадзян Беларусі ў межах праграмы і дадатковыя фонды распавёў Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Трэба разглядаць індывідуальна, калі фірма тут зарэгістравана, то думаю, што не павінна быць ніякіх праблем. Пэўны час таму, калі ў нас была спадарыня Ціханоўская, то мы размаўлялі пра дадатковую падтрымку для асоб з Беларусі...