Без суду. Што адбылося зь беларускай судовай сыстэмай пасьля жніўня 2020 году
Паводле праваабаронцаў, палова зь дзейных беларускіх судзьдзяў датычныя да палітычна матываваных прысудаў. Расказваем, хто яны і што імі кіруе.
Згодна са зьвесткамі Вярхоўнага суду, на жнівень 2023 году ў судах агульнай юрысдыкцыі Беларусі — абласных, гарадзкіх і раённых — працуюць 1126 судзьдзяў. Плюс 60 судзьдзяў — у самім Вярхоўным судзе.
Гендэрны склад гарадзкіх і раённых судоў — 63% жанчын (715) і 37% мужчын (411 чалавек). 48 судзьдзяў маюць узрост да 30 гадоў, 74 — старэйшыя за 60 гадоў.