На Піншчыне рыхтуюцца адзначыць 75-годдзе паэткі Яўгеніі Янішчыц
Насустрач знакаваму юбілею. На Піншчыне ўстановы культуры пачалі падрыхтоўку да 75-годдзя знакамітай зямлячкі, вядомай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Урачыстасці плануюць расцягнуць на ўвесь лістапад – месяц нараджэння творцы.
Краязнавец, які ў свой час прычыніўся да стварэння музею Янішчыц на Піншчыне, кажа, што з імем літаратаркі адразу згадваецца беларускае Палессе:
– Асацыяцыя адразу „ластаўка Палесся”. Вельмі такі ўнікальны і трагічны лёс у яе. У тыя сітуацыі, у якія яна трапляла, гэта трагічная смерць.