Гурт VOLSKI анансаваў альбом “Лісты палітвязням”
26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвяшчае старт працы над новым музычным альбомам “Лісты палітвязням”. Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай.
У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі “Ліст №1…”, “Ліст №2…”. Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці...