Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі ва Украіны і Малдовы ня будзе дакладнага шляху да сяброўства, уразлівыя празаходнія палітычныя сілы ў Беларусі і Грузіі апынуцца пад пагрозай. Прэзідэнт Украіны заявіў, што любыя сумневы ў далучэнні Украіны да Паўночна-атлянтычнага альянсу падштурхнуць Расею да нападу на новыя краіны.
«Мы павінны памятаць, што кожны сумнеў, які мы дэманструем тут, у Еўропе, — гэта траншэя, якую Расея абавязкова паспрабуе заняць»...