Амерыканскія СМІ ў жывым эфіры транслявалі знішчэнне кітайскага „шара-разведчыка”.
ЗША збілі кітайскі паветраны шар каля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Аэрастат ляцеў на вышыні прыкладна 18 км і быў памерам з тры школьныя аўтобусы, паведамляе AP. Тэлевізійныя кадры паказалі невялікі выбух і падзенне аэрастата на паверхню Атлантычнага акіяна. Пасля падзення амерыканскія вайскоўцы паспрабуюць сабраць абломкі дзеля вывучэння.
Улады ЗША лічаць, што шар быў запушчаны з Кітая ў разведвальных мэтах.