Стала вядома, хто робіць тэлеграм-канал, які публікуе відэа з рэпрэсаванымі. Дакумент са спісам вядоўцаў выпадкова выклаў туды нехта з адміністратараў. Структура, якая адказвае за вядзенне канала, — гэта Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў, піша «Наша Ніва».
Паводле выдання, падраздзяленне, якое за гэта адказвае, мае рускамоўную назву ОРІКС і, хутчэй за ўсё, расшыфроўваецца як аддзел па рабоце ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы ці аддзяленне па рабоце ў інтэрнэце і камунікацыйнай сферы.