“Мы плануем не толькі распавядаць пра падзеі ў беларускай цяжкай музыцы, але і ладзіць уласныя імпрэзы. Запрашаем усіх да супрацы!” – кажуць кіраўнікі праекту.
Дарэчы, аўтары ўжо зладзілі сустрэчу-прэзентацыю, падчас якой падагульнілі ўсю папярэднюю працу і абмеркавалі з аўдыторыяй перспектывы развіцця.
Пра тое, як прайшла падзея, распавядаюць кіраўнікі “ByMetal”:
– Мы ў эміграцыі, тут сабралося нямала людзей. Адметна было яшчэ тым, што мы 15 гадоў неяк умясцілі ў адну прэзентацыю...