Адкрыццё дэмакратычнай місіі ў Бруселі скіравана на дапамогу беларускай дыяспары і яе развіццё, правядзенне культурніцкіх імпрэзаў, напісанне лістоў палітвязням, а таксама супрацу з галандскай, нямецкай і французскай меншасцю.
Гэта не поўны спіс дзейнасці бельгійскай дыяспары беларусаў, – распавяла Марына Леваценка:
– На пачатку года, напрыканцы лютага, у Бруселі плануецца адкрыццё дэмакратычнай місіі ў офісе ААН у Бруселі, памяшканне нам прадставіў фламандскі ўрад. Таму мы ўсе зараз сканцэнтраваныя на гэтым адкрыцці.