Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка.
У тэксце заявы актывіст зазначае, што 18 студзеня 2023 года на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам «Азарёнок: шаг навстречу тем, кто хочет вернуться – это сталинский шаг, это мощнейшая воля Лукашенко».
У гэтым сюжэце Азаронак, на думку аўтара заявы, здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці...