Украінскі журналіст Юрый Бутусаў апублікаваў відэаінтэрв’ю з камандзірам беларускага батальёна „Волат” палка Каліноўскага Янам Мельнікавым пра баі за Бахмут.
Ваяр распавёў: “…У нас вельмі вялікія страты, але страты гэтыя параненымі. Іх можна будзе вылечыць. Гэта не ампутацыі, гэта не сур’ёзныя раненні ўнутраных органаў. У асноўным гэта сур’ёзныя траўмы, сярэдняй цяжкасці. Але хлопцы ў нас моцныя, волаты! І за пэўны час кожны з іх стане зноў у шыхты”. Сам Мельнікаў ваюе за Украіну з 2014 года.