«Гэта ўжо задзяўбло». Як беларусы ў Польшчы гадамі чакаюць легалізацыі і чаму так адбываецца
Беларусы ў Польшчы вымушаныя чакаць дазволаў на жыхарства і польскіх праязных дакумэнтаў для іншаземцаў больш за год. Жыць бязь дзейных дакумэнтаў некамфортна. Узьнікаюць праблемы з уладкаваньнем на працу, іншыя нязручнасьці. Разьбіраліся ў праблеме з адмыслоўцамі, паслухалі гісторыі людзей.