Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі пасьля жарту, у якім убачылі зьнявагу ўдзельнікаў расейскай вайны супраць Украіны
Супрацоўнікі ГУБАЗіК паведамілі, што затрымалі ў Беларусі расейскага коміка Арцемія Астаніна, якога вінавацяць у глумленьні над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне. Сілавікі выставілі ягонае фота каля мяжы Беларусі і Расеі зь мясарубкай на шыі.