Выстава фатаграфій «Па краінах і кантынентах» удзельнікаў секцыі Photo Travel Club Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў адкрыецца ў Гомелі 20 студзеня, паведамілі ў Музеі гісторыі горада Гомеля.
У маршрут-экспазіцыю ўключана больш за 70 фатаграфій, кожная з якіх – своеасаблівы візуальны расказ вопытных падарожнікаў-фатографаў аб розных кутках свету. «Здаўна падарожнікі імкнуліся зафіксаваць хараство навакольнага свету, бо сустракаючы прыгожае, хочацца захаваць яго, зрабіць часткай свайго жыцця», – адзначылі ў музеі.