Вядомы расейскі, а з 2015 году ўкраінскі журналіст, публіцыст і блогер Айдэр Муждабаеў кажа, што ўкраінцы зараз цалкам пазбаўленыя ілюзіяў і наконт Лукашэнкі, і наконт Беларусі ўвогуле.
«Мы зараз у стане вайны і не хочам разбірацца ў нюансах, яны цяпер не важныя», – сказаў ён у каментары Рацыі. Муждабаеў удзельнічаў у чарговым мітынгу ў Вільні літоўцаў, украінцаў і беларусаў супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.
– Зараз усе ўкраінцы разумеюць, як бы там ні было, памыляліся яны...