Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Менска Алега Ермакова была разгледжаная Менскім гарадскім судом 18 лістапада. Яго абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.
Алег Ермакоў – былы работнік пракуратуры, юрыст першага класу, быў затрыманы 10 лютага 2022 года. Мужчына жанаты, мае дзвюх непаўналетніх дачок.