Стала вядома, што ў рыма-каталіцкіх вернікаў Беларусі цяперашняя ўлада забірае будынак касцёла Св. Сымона і Св. Алены ў Менску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл.
Рэжым Лукашэнкі канчаткова страціў межы ў тэроры супраць свайго народа. Хлуслівая ўлада ненавідзіць і руйнуе ўсё, адкуль сыходзіць праўда, кажа душпастыр хрысціян Варшавы ксёндз Вячаслаў Барок:
-Упісваецца ў шэраг злачынстваў тое, што забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Трэба згадаць і знішчэнне каталіцкіх могілак на Гарадзеншчыне...