Польская памежная служба паведаміла, што ў сераду, 5 кастрычніка, беларуска-польскую граніцу спрабавалі нелегальна перайсці 116 чалавек. З іх 34 чалавекі спрабавалі пранікнуць у Польшчу праз падкоп пад агароджай.
Таксама польскія памежнікі затрымалі чарговага кур’ера, які перавозіў мігрантаў. Гэта грамадзянін Шры-Ланкі, які перавозіў восем чалавек – грамадзян Афганістана і Шры-Ланкі.
Літоўскія памежнікі паведамілі, што ўчора ў краіну спрабавалі трапіць 122 мігранты...