Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута дадалі ў «тэрарыстычны спіс».
Акрамя яго, у «спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», дадзеныя яшчэ чатыры чалавекі. Гэта 37-гадовы Вячаслаў Курыльчык, 38-гадовы Дзмітрый Смаляроў (асуджаны паводле арт. 130 КК), 38-гадовы Максім Беляновіч і 35-гадовы палітвязень Анатоль Яскевіч.
Цяпер у “тэрарыстычным” спісе КДБ, які налічвае 922 асобы, 179 беларусаў. Сярод іх – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя.