У кожную з пор года гэты старадаўні парк выглядае зусім па-рознаму, ствараючы атмасферу таямнічасці вакол сябе. Улетку цяністыя алеі хаваюць гасцей ад пякучага сонца, а ўвосень цешаць яркімі фарбамі. Помнік прыроды мясцовага значэння з’яўляецца пярлінай Лідскага краю. І па хуткім часе ён перасягне новы этап у сваім жыцці – вырашаецца пытанне пра ўключэнне парку „Гарні” ў спіс аб’ектаў Нацыянальнай спадчыны Рэспулікі Беларусь.
Падчас прэс-тура „Адраджэнне парку „Гарні” лесаводамі Гарадзеншчыны...