Падчас анлайн-сустрэчы старэйшы бізнэс-аналітык газеты „Беларусы і рынак” Вадзім Іосуб пракаментаваў, хто дапаможа Беларусі закрыць анансаваны Міністэрствам фінансаў дэфіцыт бюджэту на 2023 год:
– Калі мы гаворым пра крэдыты з Масквы. Да сённяшняга дня, па вялікаму рахунку, гэтыя крэдыты вяртаць не даводзілася. Далей гэта ў многім будзе залежыць ад таго, якая будзе эканамічная, ваенна-палітычная сітуацыя ў Расеі. А што будзе, калі ўключаць друкарскі станок, то беларускае грамадства з гэтым добра знаёмая з другой паловы 90-х...