Падчас анлайн-дыскусіі Цэнтра новых ідэй «Размовы пра будучыню» абмяркоўваўся мажлівы геапалітычны выбар Беларусі ў бок Еўропы.
Вартасць еўрапейскага выбару краіны падкрэсліў кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч:
– Еўрапейцамі нас ужо лічаць – гэта ж таксама супер! То бок мы частка еўрапейскай культуры: гісторыя, менталітэт. Яшчэ мы павінны сябе сказаць, што па-першае: не трэба баяцца рэформаў, не трэба баяцца ўваходзіць у Еўропу. Не абавязкова гэта скончыцца крывёю...