Ужо сёння, 5 кастрычніка, у Варшаве адкрыецца мультымедыйная выстава “Я хачу дадому”. Яна прысвечаная тым, хто хоча, але не можа вярнуцца на радзіму, у Беларусь.
“Я люблю сумяшчаць розныя накірункі творчасці, таму імпрэза будзе насамрэч адметнай. Гэта не проста фотавыстава”, – кажа арганізар падзеі Ана Мацкевіч.
– Калі вы можаце ўявіць сабе горад у горадзе, то мы спрабуем зрабіць гэта. Стараемся зрабіць менавіта атмасферу, якая была ў тым Менску, да якога шмат хто з нас хоча вярнуцца.