Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ „Аб развіцці аграэкатурызму”. Цяпер для вядзення бізнесу ў сферы аграэкатурызму трэба атрымліваць дазволы ў райвыканкамах, забараняецца весці гасцінічны і рэстаранны бізнес пад выглядам аграсядзіб.
Дакумент абмяжоўвае колькасць жылых пакояў для турыстаў (не больш за дзесяць), удакладняе патрабаванні да вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці аказваемых у комплексе відаў паслуг (не менш як два). Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў...