Спіс знакамітых гасцей найстарэйшага гатэля Вроцлава доўгі. Напрыклкад Адольф Гітлер выступаў са сваёй знакамітай прамовай з балкона „Манаполю”. Пазней з гэтага ж месца спяваў Ян Кепура, а Пабла Пікасо намаляваў тут голуба міру.
Будаўніцтва гэталю пачалося ў 1891 годзе ў стылі мадэрн на месцы касцельных могілак і кляштара.
Пасля таго, як манахі пакінулі гэтыя землі, іх пабудовы выкарыстоўваліся для розных мэтаў, у прыватнасці ў ролі турмы. У рэшце рэшт, улады Брэслаў вырашылі прадаць зямлю.