Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу за „распальванне варожасці” супраць рэжысёра Вольгі Швед, якая стварыла дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага. Пра гэта яна расказала тэлеканалу «Белсат».
Па словах сцэнарыста і рэжысёра фільма „Каліноўскі” Вольгі Швед, Следчы камітэт узбудзіў супраць яе крымінальную справу па арт. 130 КК („Распальванне нацыянальнай варожасці”) неўзабаве пасля выхаду стужкі. На яе думку, сілавікі ўгледзелі ў дакументальнай карціне абразу Крамля і Расеі.