Праваабарончы цэнтр „Вясна” атрымаў прэмію The Albie Awards 2022, заснаваную Фондам Клуні «За справядлівасць”. Беларускіх праваабаронцаў адзначылі ў намінацыі „Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі”. Прэмію прымала Аліна Стэфановіч – жонка палітвязня – праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча.
Аліна падзялілася сваімі ўражаннямі з нашым радыё наўпрост з Нью-Ёрку:
-Гэтая прэмія – прызнанне усёй той працы, той дапамогі людзям, якую “Вясна” рабіла цягам 26 гадоў.