Тысячы беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у эміграцыю, больш за тысячу застаецца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах і столькі ж выйдуць у хуткім часе на волю.
Як перажыць гэтыя ды іншыя эмацыйныя моманты, як дапамагчы тым, хто праходзіць праз складаную жыццёвую сітуацыю і дзе на гэта ўсё шукаць сілы, распавяла „Госця Рацыі”, сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт спадарыня Таццяна, якая ў мэтах бяспекі не назыве прозвішча:
– У прынцыпе для выжывання чалавеку патрэбна гнуткасць псіхікі...