У Зэльве адбылася першая прэзентацыя кнігі Святланы Літвінчык “Сынковічы. Вера і вернасць”, якая нядаўна пабачыла свет у Менску.
На сустрэчу прыйшлі тыя, хто цікавіцца творчасцю сваіх землякоў і гісторыяй роднай Зэльвеншчыны.
Падчас прэзентацыя Святлана Літвінчык адзначыла, што “мэта выдання “Сынковічы. Вернасць і вера” – не толькі аднавіць і ўзгадаць гісторыю старажытнага храма, але і ўвекавечыць праз успаміны доўгажыхароў, сведкаў, “жыццё” святыні ў розныя перыяды. Кожны асобны расказ –запамінальны...