У літоўскім Коўна сёння пачаў працу дзясяты, юбілейны, Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
У якім бяруць удзел 340 спецыялістаў з розных, пераважна гуманітарных, дысцыплін.
„У гэтым годзе вельмі складана было выехаць на Кангрэс даследчыкам з Беларусі”, – кажа галоўны арганізатар Кангрэсу з літоўскага боку, дацэнт унівесітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар інстытута Вялікага Княстава Літоўскага Русціс Камунтавічус:
– У гэтым годзе з Беларусі вельмі шмат людзей не маглі прыехаць не з-за кавіду, а з-за палітычных розных рэчаў.