У Беластоку адбылося чарговае паседжанне нефармальнага гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам была ўзнятая тэма Беластока пад нямецкай акупацыяй у 1941 – 44 гадах.
Аб тым, як з Беластока сыходзілі савецкія войскі і прыйшлі нямецкія, і як горад жыў 3 гады пад немцамі, распавёў краязнавец, даследчык гісторыі Беластока – Аляксей Трубкін:
-Час нямецкай акупацыі быў, напэўна, найбольш жахлівым і страшным за ўсе часы. Горад быў амаль што цалкам знішчаны, так як і амаль большасць яго жыхароў.