Дапамога ў пошуку і пакрыцці коштаў на жыццё ды творчую дзейнасць дзеячаў культуры ў іншых краінах, Культурніцкі хакатон, падрыхтоўка да „Ночы расстраляных паэтаў”, збор інфармацыі пра рэпрэсіі беларускага культурніцкага сектару – гэта далёка не поўны спіс таго, чым займацца Рада Беларускай Культуры, адзначыў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Чахоўскі.
– Мы паспелі зладзіць хакатон пад назвай культурны код і далей у нас працягваецца праца па падтрымцы творчых праектаў беларускіх творцаў, беларускіх арт-мэнэджараў.