Сімфа-метал-гурт “Belle Morte” прэзентаваў сінгл “Krew”. Акрамя таго, у запісе прынялі ўдзел вакалістка польскага пост-рок-бэнду “Hethet” Ада Русінкевіч і музыка з аднайменнага прагрэсіў-метал-праекта Аляксей Пількевіч.
“Ідэя песні з’явілася ў нас у лютым, неўзабаве пасля нападу Расеі на Украіну”, – расказваюць удзельнікі гурта “Belle Morte”.
– Усе тое, што адбывалася ў той час, гэта настолькі адбівалася і на фізічным стане і на эмацыйным стане, што гэтыя пачуцці папросту неабходна неяк было адлюстраваць у музыцы.