Следчы камітэт узбудзіў больш за 11 тыс. „крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці”. Такая лічба была названа 11 жніўня на пасяджэнні калегіі СК. Размова ідзе аб справах, узбуджаны ў перыяд з 9 жніўня 2020 года па 1 ліпеня 2022 года.
На калегіі было прынята „рашэнне аб рэалізацыі комплексу мер па зніжэнню астатку крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, забяспечыўшы прынцып непазбежнасці крымінальнай адказнасці да асоб, якія ўчынілі такія злачынствы”.