У Гомельскім абласным судзе 11жніўня агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расеі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву.
Яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня.