Эстонія вырашыла закрыць межы для грамадзян Расеі з выдадзенымі ёй шэнгенскімі візамі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства замежных спраў краіны.
Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу падкрэсліў, што праз тыдзень санкцыі будуць прымяняцца да ўладальнікаў шэнгенскіх віз, выдадзеных Эстоніяй грамадзянам Расеі.
Пры гэтым будуць дзейнічаць выключэнні для асобаў, якія працуюць у дыпламатычным прадстаўніцтве; асобаў, чыя праца звязаная з міжнароднымі перавозкамі; асобаў, чыё прыбыццё звязанае з гуманітарнымі прычынамі і асобаў...