КДБ алічбоўвала запісы са свайго архіва датычна рэспрэсаваных у Савецкім Саюзе беларусаў.
Усяго за савецкі час у БССР рэпрэсавалі каля 600 тысяч чалавек — ад заможнага сялянства падчас калектывізацыі да дзяржаўнай эліты ў 1937—1938-м, антысавецкіх партызан у 1944—1953-м і дысідэнтаў у пазнейшыя гады. Мяркуецца, што каля 200 тысяч ахвяр рэпрэсій загінула. Імаверна, больш за 30 тысяч чалавек спачывае ў адных толькі Курапатах пад Мінскам.
Большасць гэтых бязвінных ахвяр у наступным былі рэабілітаваныя...