У бары Beer4U у Беластоку прайшла чарговая вечарына ў рамках гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам тэмай гутаркі стала – войска Вялікага Княства Літоўскага.
Пра тое, хто ваяваў у войску, у якім абмундзіраванні і колькі гэта ўсё каштавала нашым продкам, расказваў гісторык з Наваполацку Віктар Якубаў.
– Беларусам ужо трэба адмаўляцца ад сваіх спрадвечных компексаў, навязаных каланіяльнымі імперыямі. Пакуль на нашай зямлі вырашалі свае пытанні чужыя людзі. Трэба самім вырашаць свае пытанні...