Былога галоўнага рэдактара газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса арыштавалі на 15 сутак.
8 жніўня затрымалі Анатоля Букаса і яго жонку — іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус. Жонку Анатоля пазней вызвалілі, а яго пакінулі за кратамі да суда.
Як стала вядома @bajby, 10 жніўня над рэдактарам прайшоў суд у памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не пусцілі нават жонку журналіста. У выніку Анатоля арыштавалі на 15 сутак. Падчас...