Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца цягам двух год, не спыняючыся. Штотыдзень сілавікі затрымліваюць беларусаў. Колькасць палітвязняў налічвае больш за тысячу чалавек.
Грамадскі актывіст Яраслаў Бекіш тлумачыць масавыя рэпрэсіі некалькімі прычынамі.
– Дагэтуль мы не мелі спраў з рэвалюцыйнай сітуацыяй. Перад гэтымі, так званымі, выбарамі ў 2020 годзе Лукашэнка адчуваў рызыку, і ён паўгода ездзіў і накручваў сілавікоў, каб яны брутальна давілі ўсё, што атрымаецца. То бок, ён разумеў, да чаго рыхтавацца.