У дачыненні да Паўла Белавуса пачата новая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве), паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
Фота: t.me/symbalbyЯк напісалі аўтары канала, Белавус выконваў заданні замежных дзяржаў, прапагандуючы ідэю польскага свету, распаўсюджваў пратэстную сімволіку праз краму Symbal.by, у 2020 годзе дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.