За здымкі ваеннага самалёта пінчуку прысудзілі два гады калоніі. У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 23-гадовага Канстанціна Байсарава.
Працэс вёў суддзя Андрэй Лешчанка. Маладому чалавеку ставілася ў віну тое, што 27 лютага 2022 года ён даслаў у бот „экстрэмісцкага” тэлеграм-канала відэа ваеннага самалёта. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі па артыкуле “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
У выніку хлопцу прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.