Мультымедыйная панэль «Супрасльскія катакомбы — гісторыя і будучыня» сабрала шмат людзей, зацікаўленых гісторыяй і акцыяй выратавання катакомбаў Супрасльскім манастыром і чатырма ўніверсітэтамі. Сярод іх важную ролю адыгрывае Беластоцкі тэхналагічны ўніверсітэт.
Беластоцкі тэхналагічны ўніверсітэт разам з манастыром у Супраслі і медыцынскім універсітэтам у Беластоку, Беластоцкім універсітэтам і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміяй у Варшаве падпісалі ліст аб намерах сумеснай ініцыятывы выратавання супрасльскіх катакомбаў.